Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з кім і супраць каго сябруе ў беларускіх дэмакратычных сілах. Тлумачым у ВІДЭА


Ціханоўская — у кааліцыі з Латушкам і Сахашчыкам, Цапкала і Пазьняк крытыкуюць, але не аб’ядноўваюцца, а полк Каліноўскага пакуль ні з кім. Разьбіраемся, хто з кім і супраць каго сябруе ў беларускіх дэмакратычных сілах.

Кааліцыя палітычных і грамадзкіх арганізацыяў, якая ўтварылася год таму і згуртавалася вакол Аб’яднанага пераходнага кабінэту, працягне працу, вырашана па выніках канфэрэнцыі «Новай Беларусі». У кааліцыю ўваходзяць Офіс Ціханоўскай, Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне, аб’яднаньні былых сілавікоў ByPol і BelPol, да сілавога блёку належыць і каманда падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка.

У рамках гэтай канфігурацыі дэмакратычных сілаў дзейнічае і Каардынацыйная рада — яе пазыцыянуюць як дэмакратычны парлямэнт.

Галоўным цэнтрам аб’яднаньня дэмакратычных сілаў цяпер зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская і Пераходны кабінэт, іншыя арганізацыі і асобы хутчэй разьяднаныя паміж сабой. Сярод галоўных крытыкаў Ціханоўскай — Валер Цапкала, Вольга Карач і арганізацыя «Наш Дом», Зянон Пазьняк і ягоны рух «Вольная Беларусь». Асобна трымаецца і полк Каліноўскага.

Расказваем, хто ёсьць хто ў беларускіх дэмакратычных сілах, а таксама хто з кім «сябруе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG