Акцыі ў розных гарадах сьвету ў рамках «Дня салідарнасьці» пачаліся яшчэ 5 жніўня і працягнуцца па 13 жніўня. Публікуем падборку фота і відэа акцыяў у розных краінах сьвету ў гэтыя дні.
Польшча
У Польшчы акцыі «Дзень салідарнасьці» 5-9 жніўня прайшлі ў Беластоку, Быдгашчы, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Познані, Торуні, Уроцлаве і Шчэціне.
Літва
На акцыю салідарнасьці беларусаў на Катэдральную плошчу Вільні прыйшлі некалькі сотняў чалавек. На мітынгу выступіла лідарка дэмакратычных сіл, грамадзкія актывісты і музыкі. Шэсьце скончылася каля беларускай амбасады.
Марш беларусаў у Вільні. Фотарэпартаж
«Мы можам ганарыцца сваім народам. Наш народ прадэманстраваў волю да свабоды. І за тры гады гэтая воля нікуды ня дзелася. Нягледзячы на рэпрэсіі. Нягледзячы на масавую вымушаную эміграцыю. І нашым ворагам я хачу сказаць: мы нікуды ня сыдзем. Нас нішто ня спыніць, пакуль мы ня вернем сабе нашу краіну»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Таксама акцыя салідарнасьці прайшла ў літоўскім горадзе Клайпеда.
Беларусь
Акцыі прайшлі сёньня і ў Беларусі, нягледзячы на пагрозу арышту за «незаконнае пікетаваньне».
Украіна
Беларусы Кіева таксама адзначылі «Дзень салідарнасьці» з беларускімі і ўкраінскімі сьцягамі.
Швайцарыя
Беларусы Швайцарыі выйшлі на акцыю салідарнасьці ў Берне. У акцыі, зладжанай сябрамі беларуска-швайцарскага аб'яднаньня Razam, узялі ўдзел і былыя палітвязьні Ганна Баран і Іван Андрушойць.
Італія
У італьянскай Фларэнцыі таксама зладзілі акцыю. Апроч беларусаў, на акцыі ўзялі слова і адміністрацыя горада, і прадстаўнікі мясцовых прафсаюзаў.
Чэхія
У Празе на Вацлаўскай плошчы беларусы адзначылі трэцюю гадавіну масавых пратэстаў супраць сфальсыфікаваных выбараў у Беларусі.
ЗША
У ЗША акцыі салідарнасьці прайшлі ў Вашынгтоне, Нью-Ёрку і Сіэтле.
Грузія
У Батумі ў Дзень салідарнасьці зладзілі пэрформанс. На плошчы Эўропы намалявалі мапу Беларусі, якую запоўнілі камянямі з імёнамі палітвязьняў.
У цэнтры Тбілісі таксама прайшоў мітынг на Дзень салідарнасьці, піша грузінскае выданьне Paper Kartuli. Удзельнікі акцыі прайшлі шэсьцем ад амбасады Беларусі да парлямэнту Грузіі.
Шатляндыя
Беларусы Шатляндыі завіталі на Міжнародны фэстываль у Эдынбурзе, сьвята мастацтва й месца сустрэчы прадстаўнікоў усіх нацыянальнасьцяў, і зладзілі пэрформанс, разьвесіўшы і зачытаўшы імёны ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Данія
У сталіцы Даніі сёньня адкрылася выстава, прысьвечаная Беларусі, і прайшоў дабрачынны кірмаш у падтрымку палітзьняволеных Беларусі.
Латвія
Вялікая Брытанія