Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прэзэнтавалі нацыянальны пашпарт Новай Беларусі. Яго распрацавалі паводле эўрапейскіх традыцый. ФОТА


Узор пашпарта Новай Беларусі, прэзэнтаваны на канфэрэнцыі «Новая Беларусь 2023»
Узор пашпарта Новай Беларусі, прэзэнтаваны на канфэрэнцыі «Новая Беларусь 2023»

«Мы цяпер вядзем перамовы аб прызнаньні гэтага дакумэнту. Ёсьць пэўныя пазытыўныя сыгналы», — паведаміў Валер Кавалеўскі.

Прадстаўнік па міжнародных справах Аб‘яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Валер Кавалеўскі прэзэнтаваў у Варшаве (Польшча) у рамках канфэрэнцыі «Новая Беларусь 2023» узор распрацаванага нацыянальнага пашпарта Новай Беларусі.

Паводле Кавалеўскага, у афармленьні геральдычная камісія абапіраліся на эўрапейскія традыцыі. Будзе прысутнічаць герб «Пагоня», які дзейнічаў у ВКЛ, БНР і незалежнай Беларусі, а таксама гімн БНР.

«Мы цяпер вядзем перамовы аб прызнаньні гэтага дакумэнту. Ёсьць пэўныя пазытыўныя сыгналы», — паведаміў Валер Кавалеўскі.

Паводле яго, цяпер рыхтуецца да вытворчасьці фізычны ўзор пашпарта, што дазволіць пачаць прадметныя перамовы з краінамі Эўразьвязу аб яго прызнаньні.

«Гэта будзе няпросты працэс. Гэты праект робіцца ўпершыню. Раней ніводная нацыянальная грамада не рабіла падобнага», — дадаў Валер Кавалеўскі.

Пасьля прызнаньня нацыянальнага пашпарта Беларусі нацыянальнымі ўрадамі краін Эўразьвязу плянуецца пачаць перамовы аб прызнаньні дакумэнту па-за межамі ЭЗ.


Валер Кавалеўскі нагадаў, што нацыянальны пашпарт вырашылі распрацаваць пасьля таго, як вялікая колькасьць беларусаў, якія выехалі зь Беларусі пасьля 2020 году, сутыкнулася з праблемай абмену пашпартоў празь дзейныя дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG