Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трагедыя на горным курорце ў Грузіі: колькасьць загінулых павялічылася да 18, шукаюць яшчэ да 20 зьніклых


Грузінскія ратавальнікі працуюць ў Шові. 4 жніўня 2023 году
Грузінскія ратавальнікі працуюць ў Шові. 4 жніўня 2023 году

Трагедыя адбылася, калі сышоў апоўзень 3 жніўня. Падчас пошукава-ратавальнай апэрацыі з моманту сходу апоўзьня ў Шові, на чацьвёртыя суткі, да 13.00 нядзелі знайшлі 18 целаў загінулых.

Пра гэта паведамляе выданьне «Новости — Грузия» са спасылкай на дадзеныя МУС Грузіі.

Паводле зьвестак надзвычайнага штабу, ідэнтыфікаваныя парэшткі 12 чалавек. Апошняе знойдзенае цела — дзіця. Частка парэшткаў не паддаецца ідэнтыфікацыі — сем’і змогуць пахаваць сваіх блізкіх толькі пасьля таго, як стануць вядомыя вынікі аналізаў ДНК.

Ратавальнікі працягваюць шукаць яшчэ 18 чалавек, паведаміў сёньня лідэр кіроўнай партыі краіны «Грузінская мара» Іраклі Кабахідзэ. Паводле яго, першапачаткова ішла размова пра 36 зьніклых падчас сходу апоўзьня. На працягу першага дня з моманту апоўзьня ратавальнікі эвакуавалі 210 чалавек — пасьля гэтага знаходзяць толькі памерлых.

МУС Грузіі дасюль не апублікавала сьпісы загінулых і зьніклых бязь вестак. Інфармацыю журналісты зьбіраюць праз сацсеткі, праз абʼявы людзей, чые блізкія тады адпачывалі ў Шові. Паводле гэтых зьвестак, сярод загінулых — грамадзяне Расеі і Ўкраіны.

Міністэрства замежных спраў Беларусі нічога не паведамляла пра тое, ці ёсьць сярод зьніклых і загінулых беларусы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG