Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўнамоцтвы прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту па транзыце ўлады Латушкі падоўжылі на год


Павал Латушка, архіўнае фота
Павал Латушка, архіўнае фота

Каардынацыйная рада па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі працягнула паўнамоцтвы прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэту па транзыце ўлады Паўла Латушкі да 8 жніўня 2024 году.

За яго прагаласавалі 58 сябраў Каардынацыйнай рады, супраць — 12, устрымаліся — 19, паведамляе прэс-служба рады.

Прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінэту па транзыце ўлады Павал Латушка даў справаздачу перад Каардынацыйнай радай 4 жніўня. З прычыны візыту ў Кіеў ён ня змог зрабіць гэта ў папярэднія дні, аднак прадставіў даклад завочна.

2 жніўня ў Варшаве Каардынацыйная рада заслухала прадстаўніцу Абʼяднанага пераходнага кабінэту па нацыянальным адраджэньні Аліну Коўшык і прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерыя Сахашчыка.

3 жніўня выступілі прадстаўніца АПК у сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова і прадстаўнік у замежных справах Валеры Кавалеўскі.

Прадстаўнік АПК па аднаўленьні правапарадку Аляксандар Азараў выступіў 5 жніўня. Вынікі галасаваньня па ім пакуль невядомыя. Паўнамоцтвы астатніх прадстаўнікоў кабінэту працягнулі на год.

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што яна выступіць з агульнай справаздачай аб працы Аб'яднанага часовага кабінэту ў верасьні, але прапанавала Каардынацыйнай радзе падрыхтаваць сваю справаздачу пра тое, што зроблена і што ня зроблена за апошні год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG