У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі канфэрэнцыі выказалі перакананьне, што «немінучая перамога Ўкраіны над расейскім агрэсарам адчыніць беларусам шлях да перамогі над антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі», а «вольная, незалежная і дэмакратычная Беларусь вернецца ў сямʼю эўрапейскіх народаў».
Супольнасьць заявіла пра намер прыступіць да распрацоўкі «канцэпцыі пераасэнсаваньня беларускай дзяржавы, фармуляваньня і абгрунтаваньня прынцыпаў і архітэктуры яе кампанэнтаў» і пачаць у сувязі з гэтым грамадзкую дыскусію.
Таксама, удзельнікі канфэрэнцыі зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці заклікам «не прызнаваць ні палітычна, ні юрыдычна сапраўдным магчымы аншлюс Беларусі з боку Расеі».