Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога галоўнага лекара беларускіх санаторыяў за мяжой будуць судзіць за «здраду дзяржаве»


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

На 16 жніўня Менскі гарадзкі суд прызначыў закрыты разгляд справы, у якой праходзіць Андрэй Кобель.

Андрэй Кобель працаваў галоўным лекарам у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках (Літва), а пасля — на той жа пасадзе ў санаторыі ў Сочы (Расея). Пазьней кіраваў аддзелам РНПЦ у Менску.

Пра Кобеля расказвалі ў дзяржаўнай тэлевізіі летась у сьнежні, нагадвае Reform.by. Паводле афіцыйнай вэрсіі, яго нібыта завэрбавалі літоўскія спэцслужбы пад пагрозай шантажу і патрабавалі зьбіраць і перадаваць зьвесткі пра тых, хто адпачывае ў санаторыях, а таксама інфармацыю пра рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы на тэрыторыі санаторыю.

Прапагандысты таксама абвінавацілі Кобеля, што ён нібыта ўладкоўваў на працу людзей на патрабаваньне Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG