Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас маратону «Нам ня ўсё адно!» для палітвязьняў сабралі ўжо чвэрць мільёна эўра

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сума сродкаў, сабраных для беларускіх палітвязьняў і іх сем'яў у рамках анлайн-маратону салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!», у 17:45 перавысіла 250 тыс. эўра.

Акцыя, ініцыяваная прадстаўніцай Абʼяднанага пераходнага кабінэта Вольгі Гарбуновай і яе камандай, праходзіць 29 ліпеня з 10:00 да 22:00.

Пералічыць сродкі можна праз сайт salidarnasc.com. Збор будзе весьціся ўсе выходныя.

У арганізацыі і правядзеньні маратону ўдзельнічае больш за 20 незалежных мэдыя, сярод якіх Белсат TV, «Эўрарадыё», «Зеркало», «Обычное утро», Радыё Свабода, Радыё Ўнэт, «Страна для жизни», а таксама Беларускі расьсьледніцкі цэнтар, «Брестская газета», «Маланка Медиа», «Мэдыязона», «Наша Ніва», Радыё Рацыя, «Салідарнасьць», BPN/Pozirk, Hrodna.life, Kyky.org, Nexta, Reform.by, Tribuna.com і многія іншыя.

XS
SM
MD
LG