Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Айцішнікам, якія пераехалі ў Польшчу па візе Poland Business Harbour, далі магчымасьць легальна працаваць са скончанымі візамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Многія беларускія айцішнікі, якія пераехалі ў Польшчу па візе Poland Business Harbour, але ня маюць віду на жыхарства, трапілі ў «легалізацыйную пастку»: пасьля адмены антыкаранавірусных мераў у Польшчы, падчас якіх дзеяньне візаў аўтаматычна падаўжалі, яны сталі губляць магчымасьць законна працаваць у краіне.

Улады Польшчы пайшлі насустрач такім спэцыялістам і дазволілі легальна працаваць у якасьці індывідуальнага прадпрымальніка пасьля заканчэньня візы Poland Business Harbour, калі да гэтага беларус падаў дакумэнты на атрыманьне дазволу на жыхарства і яшчэ не атрымаў яго, вынікае з інфармацыі, апублікаванай на сайце канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы.

У адпаведнасьці з польскім заканадаўствам грамадзяне краінаў, што не ўваходзяць у ЭЗ, якія зьяўляюцца ўдзельнікамі праграм падтрымкі замежнікаў у ажыцьцяўленьні эканамічнай дзейнасьці на тэрыторыі Польшчы, могуць ажыцьцяўляць яе на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне. Poland Business Harbour ад пачатку лічылася такой праграмай, але заставалася пытаньне, ці лічыцца замежны грамадзянін яе ўдзельнікам пасьля таго, як віза PBH скончыцца.

У апублікаванай 27 ліпеня інфармацыі гаворыцца, што ўдзельнікамі праграмы падтрымкі іншаземцаў у Польшчы зьяўляюцца:

  • замежнікі, які маюць візу Poland Business Harbour на працягу тэрміну яе дзеяньня;
  • а таксама замежнікі, які на працягу тэрміну дзеяньня візы Poland Business Harbour падалі заяву на атрыманьне дазволу на жыхарства, што дае права на занятак і ажыцьцяўленьне эканамічнай дзейнасьці, — да атрыманьня канчатковага рашэньня аб выдачы дазволу на жыхарства (у такім выпадку беларус можа працягваць легальна працаваць як ІП у Польшчы пасьля заканчэньня візы PBH).

Праз скасаваньне эпідэмічнага рэжыму ў Польшчы з 1 ліпеня некаторыя беларусы і беларускі сутыкнуліся з праблемай: у іх засталося каля 30 дзён, каб атрымаць легалізацыю, калі яны знаходзіліся ў Польшчы на падставе дакумэнтаў, падоўжаных праз эпідэмічны рэжым.

Цяпер беларусы могуць легалізавацца ў Польшчы праз атрыманьне дазволу на жыхарства ці праз хадайніцтва аб атрыманьні міжнароднай абароны. Атрымаць нацыянальную візу па гуманітарных абставінах на тэрыторыі Польшчы ўжо немагчыма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG