Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Дашкевіча зьмясьцілі ў карцар, Пачобута — у ШЫЗА


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Па стане на 26 ліпеня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі 1481 чалавека. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большая.

Палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча, які меўся выйсьці на свабоду на пазамінулым тыдні пасьля 16 месяцаў зьняволеньня, але быў арыштаваны паводле 411-га артыкула (непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі), зьмясьцілі ў карцар.

«Ад першага дня прыезду ў турму Жодзіна Зьміцер знаходзіцца ў карцары. Ён вымушаны знаходзіцца там, бо адмаўляецца ісьці ў камэру да гвалтаўнікоў, куды яго заводзяць», — цытуе «Наша Ніва» допіс сяброў Дашкевіча, разьмешчаны ў сацсетках.

Паводле новых абвінавачаньняў Зьмітру можа пагражаць да 2 гадоў зьняволеньня.

Зьмітра Дашкевіча разам з жонкай Настай суд Маскоўскага раёну гораду Менску 14 ліпеня 2022 году асудзіў за «ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Зьмітру прысудзілі 1,5 года калёніі, Насьце — 3 гады «хатняй хіміі».

Палітзьняволены журналіст Андрэй Пачобут у ШЫЗА — другі ці трэці раз пасьля пераводу ў калёнію

Пра гэта паведамляе «Народная Воля» са спасылкай на жонку асуджанага журналіста. Паводле яе, да Андрэя не пускаюць адваката, а ў ШЫЗА яго трымаюць бязь лекаў.

«Што на сёньняшні дзень я ведаю пра мужа? Увогуле, нічога. Акрамя таго, што разьвіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста зьнікае ў калёніі безь якіх-небудзь вестак. Прыбыўшы месяц таму ў калёнію Наваполацку, Анджэй паведаміў пра гэта ў лісьце. Таксама ён пасьпеў паведаміць, што адразу ж у карантыне яго абвясьцілі злосным парушальнікам і пазбавілі перадачы і спатканьня», — паведамляла Аксана Пачобут.

Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі. Яго асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня.

Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калёніі

Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калёніі № 15, які прыйшоў Дзянісавай маці Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесьці журналіста з калёніі на строгі турэмны рэжым, ня ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат.

У лісьце ад 18 ліпеня за подпісам Лазарэнкі паведамляецца, што над Дзянісам адбыўся суд і што рашэньне выносіў суд Кастрычніцкага раёну Магілёва. Дата суду не ўказаная, піша @bajby.

У верасьні 2022 году Горадзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК («Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў») і ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве») і асудзіў яго на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

  • Журналіста праекту InformNapalm і газэты «Новы час» Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «здраду дзяржаве». Пазьней яго перавялі на турэмны рэжым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG