Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У асноўным конкурсе Вэнэцыянскага кінафэстывалю — фільм пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы


Агнэшка Голянд
Агнэшка Голянд

«Зялёная мяжа» — такую назву мае стужка польскай рэжысэркі Агнешкі Голянд, у фокусе ўвагі якой — крызісная сытуацыя зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.

Поўнамэтражную ігравую карціну чэска-польска-бэльгійскай вытворчасьці адабралі ў асноўны конкурс Вэнэцыянскага кінафэстывалю, піша партал reform.by.

«Зялёная мяжа» — сярод дваццаці трох удзельнікаў асноўнай праграмы. І, па словах дырэктара кінафэстывалю Альберта Барбера, гэта фільм, які прыцягвае ўвагу да тысячы людзей, якія пакутуюць на беларуска-польскай мяжы па віне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пры поўнай абыякавасьці астатняй Эўропы.

«„Зялёная мяжа“ расказвае гісторыю сям’і сырыйскіх бежанцаў, самотнай настаўніцы ангельскай мовы з Афганістану і маладога памежніка, якія сустракаюцца на польска-беларускай мяжы падчас апошняга гуманітарнага крызісу, справакаванага Аляксандрам Лукашэнкам, які адчыніў дзьверы краіны для мігрантаў як чорны ход для ўезду ў ЭЗ», — пісаў пра новы праект Агнешкі Голянд партал Variety.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG