Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Ўкраіны пачала расьсьледаваньне ў сувязі з удзелам Беларускага Чырвонага Крыжа ў перамяшчэньні дзяцей


Эвакуацыя ўкраінцаў з Данецкай вобласьці на падкантрольныя Ўкраіне тэрыторыі ў траўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота
Эвакуацыя ўкраінцаў з Данецкай вобласьці на падкантрольныя Ўкраіне тэрыторыі ў траўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

Генэральная пракуратура Ўкраіны пачала расьсьледаваньне ў сувязі з удзелам Беларускага Чырвонага Крыжа ў перамяшчэньні дзяцей на тэрыторыю краіны, паведаміў 23 ліпеня ў «Твітэры» кіраўнік ведамства Андрэй Косьцін.

«Удзел Беларускага Чырвонага Крыжа ў прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з тэрыторый, акупаваных Расеяй, у Беларусь зьяўляецца саўдзелам ва ўчыненьні міжнароднага злачынства», — напісаў генпракурор. Пра гэта паведамляе BPN.

На яго думку, БКК «груба парушае нормы Жэнэўскіх канвэнцый, а таксама Асноўныя прынцыпы Руху Чырвонага Крыжа». «Мы спадзяёмся, што МКЧК разгледзіць гэтае парушэньне добрапрыстойнасьці і прыме адпаведныя меры», — дадаў ён.

«Са свайго боку, мы пачалі расьследаваньне, каб забясьпечыць адказнасьць за кожны выпадак прымусовага перамяшчэньня і/або дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей», — сказаў Косьцін.

19 ліпеня выдаць ордэр на арышт генэральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітрыя Шаўцова заклікаў міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба ў звароце да Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе. За некалькі дзён да гэтага генэральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў падчас сваёй чарговай паездкі на Данбас перадаў гуманітарную дапамогу і зьняўся ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь-1», дзе прызнаўся, што яго арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG