Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча перакіне жаўнераў да межаў Беларусі праз рызыку ад вагнэраўцаў


Польскі вайсковы грузавік каля мяжы зь Беларусьсю. Архіўнае фота
Польскі вайсковы грузавік каля мяжы зь Беларусьсю. Архіўнае фота

Камітэт бясьпекі Польшчы вырашыў на паседжаньні ў сераду перакінуць вайсковыя часткі на ўсход краіны з прычыны прысутнасьці групы «Вагнэр» ў Беларусі, паведаміла ў пятніцу інфарагенцтва PAP са спасылкай на яго сакратара.

20 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што наёмнікі «Вагнэра» пачалі падрыхтоўку беларускага спэцназу на палігоне ўсяго за некалькі кілямэтраў ад мяжы з Польшчай, сябрам NATO.

«Трэнаваньні або сумесныя вучэньні беларускай арміі і групы „Вагнэр“, несумненна, зьяўляюцца правакацыяй», — заявіў сакратар камітэта нацыянальнай бясьпекі і абароны Рады міністраў Зьбігнеў Гофман.

«Камітэт прааналізаваў магчымыя пагрозы, такія як дысьлякацыя частак групы „Вагнэр“. Таму міністар нацыянальнай абароны, старшыня камітэта Марыюш Блашчак прыняў рашэньне аб перакідваньні нашых вайсковых фармаваньняў з захаду на ўсход Польшчы», — заявіў Гофман.

Людзі, якія жывуць недалёка ад польска-беларускай мяжы, заявілі ў чацьвер, што яны маглі чуць страляніну і верталёты пасьля таго, як расейская група «Вагнэр» прыбыла для навучаньня беларускага спэцназу. Гэта пагоршыла асьцярогі жыхароў, што вайна на Ўкраіне дойдзе да іх, адзначае агенства.

Раней у гэтым месяцы міністар абароны Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча адправіла больш за 1000 вайскоўцаў на ўсход краіны.

Таксама ў пачатку ліпеня Польшча заявіла, што адправіць 500 паліцыянтаў для ўмацаваньня бясьпекі мяжы зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG