Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі альпініст сарваўся пры ўзыходжаньні ў Таджыкістане


Горы ў Таджыкістане. Ілюстрацыйнае фота
Горы ў Таджыкістане. Ілюстрацыйнае фота

Мянчук Дзьмітры Граковіч рабіў узыходжаньне ў раёне Лахш, ён застаўся жывым.

Беларускі альпініст пацярпеў пры ўзыходжаньні ў Таджыкістане. Ён сарваўся і ўпаў з вышыні. Як паведамілі ў камітэце надзвычайных сытуацый і грамадзянскай абароны пры ўрадзе Таджыкістану, няшчасны выпадак здарыўся 19 ліпеня.

Мянчук Дзьмітры Граковіч рабіў узыходжаньне ў раёне Лахш.
«Падчас „заваяваньня“ гор упаў з вышыні, ад чаго атрымаў цялесныя пашкоджаньні», — гаворыцца ў паведамленьні таджыцкай службы.

У альпініста зламаныя рэбры. На месца была адпраўленьня група ратавальнікаў. Яна вылецела верталётам на палянку «Масквіна» ў раёне Лахш. Празь недахоп месца для пасадкі ратавальнікі спусьціліся пешшу каля 6 км і знайшлі беларуса. Яму была аказана першая дапамога. Аднак ужо сьцямнела.

З улікам цяжкадаступнасьці месца здарэньня транспартаваньне альпініста адкладзена на 21 ліпеня. Пацярпелага альпініста павінны эвакуаваць сёньня.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG