Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У двары псыханэўралягічнага інтэрнату пад Менскам, побач з рэзыдэнцыяй Лукашэнкі, пачалі разьмяшчаць вайсковую тэхніку

Дразды. Ілюстрацыйнае фота
Дразды. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта піша «Наша ніва».

Выданьне паведамляе, што на тэрыторыі псыханэўралягічнага інтэрнату пад Астрашыцкім гарадком вайсковую тэхніку заўважылі яшчэ на пачатку чэрвеня, і з таго часу яна праз плот інтэрнату рэгулярна бачная.

Паводле выданьня, тэхніка падобная да машыны Р-934УМ2 («Навальніца-6»). Гэта станцыя стварэньня электронных перашкодаў. Згодна з афіцыйным апісаньнем, яна прызначаная для пошуку, выяўленьня, пэленгаваньня крыніцаў радыёвыпраменьваньня і лініяў сувязі ды для іх радыёпадаўленьня. Сярод іншага, машына дазваляе засякаць крыніцу сыгналу дронаў і знаходзіць іх апэратараў.

Машына створаная беларускім «КБ Радар». Такія машыны ўжо выкарыстоўваліся ў вайсковых мэтах: у Азербайджане падчас вайны ў Карабаху і ў Лібіі на баку ўрадавых сілаў.

«Наша ніва» мяркуе, што тэхніку паставілі, каб абараняць рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Да яе адтуль каля паўтара кілямэтра.

XS
SM
MD
LG