Адпаведны ўказ падпісаў 18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба.
Раней Маціевіч быў намесьнікам начальніка Генштабу — начальнікам упраўленьня тэрытарыяльнай абароны.
Як піша партал Зеркало Маціевіч нарадзіўся 2 верасьня 1971 года ў вёсцы Вялікае Вольжава Лідскага раёна, вучыўся ў Менскай сувораўскай вучэльні, затым скончыў Алмацінскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню, пазьней — Агульнавайсковую акадэмію Ўзброеных сілаў Расеі ім. Фрунзе і Акадэмію Генштабу Узброеных сілаў Расеі. Званьне генэрал-маёра атрымаў у 2021 годзе.