Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 9 гадоў таму над Данбасам зьбілі малайзійскі «Боінг»


Інсталяцыя ў Нідэрдяндах на акцыі памяці загіблых
Інсталяцыя ў Нідэрдяндах на акцыі памяці загіблых

Дата дня

17 ліпеня 2014 над Данбасам быў зьбіты малайзійскі авіялайнэр, загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу. Суд у Гаазе прыйшоў да высновы, што рэйс MH-17 быў зьбіты ракетай з комплексу «Бук», запушчанай з боку Першамайскага, якое кантралявалі падкантрольныя Расеі сілы з так званай «ДНР». 17 лістапада 2022 года суд завочна прызнаў Ігара Гіркіна (Стралкова) і яго падначаленых Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку вінаватымі і датычнымі да зьнішчэньня самалёта «Boeing» MH17 і забойства 298 яго пасажыраў. Яшчэ аднаго абвінавачанага Алега Пулатава прызналі невінаватым.

Расея лічыць, што судовы працэс па справе аб катастрофе MH17 «быў заснаваны на палітычнай замове».

Дзень у гісторыі

1570 — у Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.

1868 — сталіцу Японіі перанесьлі з Кіёта ў Токіё.

1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі.

1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.

1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

1924 — уведзенае новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

1940 — Латвія далучаная да СССР.

1941 — арганізавана генэральная акруга «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».

1942 — пачалася Сталінградзкая бітва.

1945 — пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.

1992 — славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы.

У гэты дзень нарадзіліся

1917 — Сяргей Барткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер зьнесены), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».

1937 — Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1985-1991), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (у тыя самыя гады).

1954 — Ангела Мэркель, нямецкі палітык, былая канцлерка Нямеччыны.

1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік.

У гэты дзень памерлі

2000 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

2018 — Кірыла Насаеў, беларускі хормайстар, музыказнаўца і пэдагог. Стварыў камэрны мужчынскі хор «Унія».

Кірыла Насаеў
Кірыла Насаеў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG