Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіну наведвае прэзыдэнт Паўднёвай Карэі


Уладзімір Зяленскі і Юн Сок Ёль на сустрэчы G7 у Хірасіме, 21 траўня 2023 году
Уладзімір Зяленскі і Юн Сок Ёль на сустрэчы G7 у Хірасіме, 21 траўня 2023 году

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль пасьля візыту ў Польшчу наведаў Украіну. Гэта першая паездка ў краіну паўднёвакарэйскага прэзыдэнта пасьля перамогі на выбарах у 2022 годзе. Аб падрыхтоўцы візыту раней не паведамлялі.

Юн Сок Ёль і ягоная жонка пабывалі ў Бучы і Ірпені ў Кіеўскай вобласьці. У гэтых гарадах пасьля адыходу расейскіх войскаў былі зафіксаваныя выпадкі масавых забойстваў мірнага насельніцтва, пасьля якіх Расею сталі вінаваціць у ваенных злачынствах. Масква абвінавачваньні абвяргае.

У Кіеве Юн Сок Ёль плянуе наведаць мэмарыял загінулым воінам і правесьці перамовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Сэул не пастаўляе Кіеву зброю, але надае гуманітарную і эканамічную падтрымку. Нядаўна паведамлялі пра адпраўку Ўкраіне абсталяваньня для разьмінаваньня тэрыторый. Акрамя таго, Паўднёвая Карэя будзе ўдзельнічаць у праца фонду NATO, прызначанага для падтрымкі Ўкраіны.

  • Увесну Юн Сок Ёль сказаў, што яго краіна можа пачаць пастаўкі ўзбраеньня Ўкраіне, калі для мірнага насельніцтва ўзьнікне сур’ёзная пагроза. У МЗС Расеі ў адказ заявілі, што Масква можа ўлічыць пастаўкі ўзбраеньня з боку Паўднёвай Карэі ў сваім падыходзе да ўрэгуляваньня сытуацыі на Карэйскім паўвостраве.
  • Выданьне Nikkei Asia паведамляла ў траўні, што кіроўны паўднёвакарэйскі вытворца боепрыпасаў Poongsan на 77% павялічыў экспарт сваёй прадукцыі ў першым квартале 2023 году. Пастаўкі ішлі пераважна ў Эўразьвяз, у прыватнасьці ў Польшчу. Аналітыкі Nikkei мяркуюць, што рост зьвязаны з узьніклым у Эўропе дэфіцытам боепрыпасаў з прычыны маштабных паставак Украіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG