Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Бішкеку адмяніў рашэньне ўраду забараніць працу бюро Радыё Свабода


Офіс Радыё Азаттык. Архіўнае фота.
Офіс Радыё Азаттык. Архіўнае фота.

У красавіку раённы суд у Бішкеку вынес рашэньне аб забароне працы радыёстанцыі.

Бішкецкі гарадзкі суд 12 ліпеня адмяніў рашэньне ўраду аб закрыцьці нацыянальнай службы Радыё Свабода — Радыё Азаттык. Суд зацьвердзіў міравое пагадненьне паміж юрыдычнай асобай службы і Міністэрствам культуры.

У красавіку раённы суд у Бішкеку вынес рашэньне аб забароне працы радыёстанцыі ў Кіргізстане. Міністэрства культуры абвінаваціла Радыё Азаттык у аднабаковым выкладзе таджыцкай пазыцыі ў памежным канфлікце паміж дзьвюма краінамі.

Ад радыёстанцыі патрабавалі выдаліць са сваіх сайтаў кадры памежных сутыкненьняў, якія скончыліся сьмерцю. Рэдакцыя гэта рабіць адмовілася. Аднак з прычыны зьмены агульных пратаколаў захоўваньня кантэнту відэа больш не даступнае для карыстальнікаў, расказвае сайт Радыё Азаттык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG