Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 80% замежнікаў, якія за 2 апошнія гады атрымалі грамадзянства Беларусі — выхадцы з Данбасу


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцьці ў грамадзянства Беларусі 409 чалавек з 21 краіны. Пра гэта паведаміла ягоная прэсавая служба.

У прэсавай службе Лукашэнкі таксама адзначылі, што за апошнія два гады грамадзянства Беларусі атрымалі 4436 чалавек, у тым ліку 3572 жыхары Ўкраіны. «У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей» — адзначаецца ў паведамленьні.

Значная частка тэрыторыяў гэтых абласьцей Украіны знаходзяцца пад расейскай акупацыяй. Паводле зьменаў, унесеных летась у Канстытуцыю РФ, гэтыя вобласьці Украіны, як і Херсонская і Запароская, абвешчаныя часткамі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG