Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідзе ў Беларусі больш няма забароны на наведваньне лясоў

Мапа, апублікаваная Міністэрствам лясной гаспадаркі па стане на 9 ліпеня 2023
Мапа, апублікаваная Міністэрствам лясной гаспадаркі па стане на 9 ліпеня 2023

Такія забароны ўводзілі ў некаторых раёнах праз засушлівае надвор’е. Цяпер лясы паўсюль можна наведваць.

Пры гэтым у 44 раёнах па-ранейшаму дзейнічаюць абмежаваньні на наведваньні лясоў. Гэта значыць, што там нельга разводзіць агонь і заяжджаць у лес на мэханічным транспарце.

На мапе, якую публікуе Міністэрства лясной гаспадаркі, раёны, у якіх дзейнічаюць абмежаваньні, пазначаныя жоўтым колерам. Тыя раёны, дзе такіх абмежаваньняў няма, — зялёным.

XS
SM
MD
LG