Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 23 гады зьнікненьня апэратара Зьмітра Завадзкага


Фота з мэмарыяльнай вечарыны памяці Зьмітра Завадзкага ў 2013 годзе.
Фота з мэмарыяльнай вечарыны памяці Зьмітра Завадзкага ў 2013 годзе.

Падзеі 7 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Іван Луцэвіч (Янка Купала), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.


Таксама ў гэты дзень

1846 — ЗША абвясьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая тады была часткай Мэксыкі.

1937 — напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоўцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Інцыдэнт лічыцца пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Азіі.

2000 — у Менску зьнік бязь вестак тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі.

Зьміцер Завадзкі.
Зьміцер Завадзкі.

2005 — 4 тэрарысты-самагубцы зрабілі сэрыю нападаў у лёнданскім мэтро і аўтобусах, загінулі 52 чалавекі.

У гэты дзень нарадзіліся

1796Ян Чачот, беларускі паэт.

1797 Шаміль, імам, лідэр змаганьня народаў Каўказу з расейскім уладараньнем.

Імам Шаміль на кані, карціна Мікалая Сьвярчкова
Імам Шаміль на кані, карціна Мікалая Сьвярчкова

1860Густаў Малер, аўстрыйскі дырыгент і кампазытар.

1869Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, паэт, архітэктар.

1884Ліён Фэйхтвангер, нямецкі пісьменьнік.

1893Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя.

1922П’ер Кардэн, францускі мадэльер.

1940Рынга Стар, брытанскі музыка, бубнач гурту The Beatles.

1961Вінцук Вячорка, беларускі навуковец і палітык, адзін з заснавальнікаў моладзевага нацыянальнага руху на пачатку 1980-х гадоў, лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

У памяці

1572Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1633 Леў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1892 Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сібіру, яго імем названая горная сыстэма на паўночным усходзе Сібіру (хрыбет Чэрскага).

1926Антоні Ґаўдзі-і-Курнэт, каталёнскі архітэктар.

Sagrada Familia, архітэктурны комплекс у Барсэлёне, створаны Антоні Ґаўдзі
Sagrada Familia, архітэктурны комплекс у Барсэлёне, створаны Антоні Ґаўдзі

1930 ― Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік.

Артур Конан Дойл
Артур Конан Дойл

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG