Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ патрабуе дадатковага доступу на Запароскую АЭС, каб «пацьвердзіць адсутнасьць выбухоўкі» на станцыі


Запароская АЭС, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Запароская АЭС, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі 5 ліпеня заклікала даць дадатковы доступ да акупаванай Расеяй Запароскай АЭС, каб пацьвердзіць адсутнасьць на месцы мінаў або выбухоўкі.

«Улічваючы ваенную напружанасьць і ўзмацненьне актыўнасьці ў рэгіёне, дзе разьмешчаная гэта буйная атамная электрастанцыя, нашы экспэрты павінны мець магчымасьць праверыць факты на месцах», — гаворыцца ў заяве кіраўніка МАГАТЭ Рафаэля Гросі.

У прыватнасьці, паводле Гросі, важны доступ экспэртаў да дахаў трэцяга і чацьвёртага энэргаблёкаў, а таксама да частак турбінных заляў і некаторых частак сыстэмы ахаладжэньня на станцыі.

У МАГАТЭ дадалі, што экспэрты агенцтва, якія прысутнічаюць на Запароскай атамнай электрастанцыі, на працягу апошніх дзён і тыдняў інспэктавалі часткі Запароскай АЭС, у тым ліку некаторыя ўчасткі па пэрымэтры вялікай сажалкі-ахаладжальніка, а таксама праводзілі рэгулярныя абходы па ўсім аб’екце, і падчас гэтых інспэкцый яны пакуль не назіралі ніякіх бачных сьлядоў мінаў або выбухоўкі.

  • Прадстаўнікі МАГАТЭ знаходзяцца на тэрыторыі электрастанцыі зь верасьня 2022 году.
  • 4 ліпеня Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў пра магчымую падрыхтоўку Расеяй правакацыі на тэрыторыі акупаванай ёю Запароскай АЭС у бліжэйшы час. Паводле зьвестак штабу, на вонкавым даху трэцяга і чацьвёртага энэргаблёкаў акупаванай ЗАЭС былі разьмешчаныя староньнія прадметы, падобныя да выбуховых прыладаў.
  • «Іх падрыў ня можа пашкодзіць энэргаблёкі, але можа стварыць карцінку абстрэлаў з боку Украіны. Пра гэта і дэзінфармуюць расейскія СМІ і тэлеграм-каналы», — адзначылі ў Генштабе.
  • Перад гэтым у «Росэнергоатоме» заявілі, што Ўкраіна нібыта павінна атакаваць Запароскую АЭС у Энэргадары ў ноч на сераду, 5 ліпеня.
  • Радыё Свабода ня можа праверыць гэтыя дадзеныя зь незалежных крыніц рэдакцыя з улікам баявых дзеяньняў і акупацыі Запароскай АЭС.
  • Расейскія войскі акупавалі горад Энэргадар і разьмешчаную паблізу яго Запароскую АЭС у канцы лютага 2022 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG