Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cпэцдакладчыца ААН: Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі катастрафічная і толькі пагаршаецца


Затрыманьне ў Беларусі. Архіўнае фота
Затрыманьне ў Беларусі. Архіўнае фота

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Менску наўмысна ачышчае грамадзянскую супольнасьць ад апошніх галасоў нязгодных, заявіла Анаіс Марын у Радзе правоў чалавека ААН.

«Сытуацыя застаецца катастрафічнай. На жаль, яна працягвае пагаршацца», — заявіла спэцдакладчыца аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, якую цытуе AFP.

Яна адзначыла, што ўрад Беларусі ўнёс папраўкі ў і без таго абмежавальнае заканадаўства, накіраванае на зьнішчэньне грамадзянскіх свабод, што прывяло да ўсплёску палітычна матываваных перасьледаў і вынясеньня прысудаў.

«Адсутнасьць адказнасьці за парушэньні правоў чалавека спрыяе стварэньню атмасфэры страху сярод ахвяр і іх сем’яў», — гаворыцца ў яе дакладзе.

У сваёй штогадовай справаздачы Анаіс Марэн паведаміла, што больш за 1500 чалавек знаходзяцца пад вартай па палітычна матываваных абвінавачаньнях, пры гэтым з 2020 году ў сярэднім штодня адвольна арыштоўваюць каля 17 чалавек.

«У мяне ёсьць важкія падставы меркаваць, што ўмовы ўтрыманьня ў турмах наўмысна ўзмацняюць жорсткасьць для асуджаных з палітычных матываў, зьмяшчаючы іх у карцары за дробныя парушэньні турэмных правілаў», — сказала Марэн.

Яна нагадала, што да сёньня нікога не прыцягнулі да адказнасьці ні за адвольныя затрыманьні дзясяткаў тысяч мірных дэманстрантаў у 2020 годзе, ні за гвалт ці катаваньні, якія зазналі многія зь іх.

«Гэтая агульная беспакаранасьць і атмасфэра страху, выкліканая рэпрэсіямі, якія працягваюцца, вымусілі сотні тысяч беларусаў пакінуць краіну».

У дакладзе Марэн таксама падкрэсьліла, што людзі сутыкаюцца зь перасьледам, спрабуючы выказацца супраць вайны Расеі з Ўкраінай, ці паставіць пад сумнеў ролю Беларусі ў садзейнічаньні ва ўварваньні 2022 году.

«Антываенныя акцыі прывялі да шматлікіх затрыманьняў і арыштаў, у тым ліку па абвінавачаньні ў падрыхтоўцы тэрактаў — злачынстве, за якое цяпер можа быць прызначана сьмяротная кара», — гаворыыца ў дакладзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG