У сатырычным шоў DW «Запаведнік» мульцяшны пэрсанаж з тварам, падобным да Лукашэнкі, хваліцца, як уратаваў Расею ад бунта Прыгожына, расказвае, што было б з Пуціным, калі б ня ён, і просіць за гэта хаця б «тры рублі бацьку-міратворцу».
Штотыднёвая сатырычная праграма «Нямецкай хвалі» «Запаведнік», якая ў іранічным ключы абмяркоўвае навіны актуальнай палітыкі, публікуе ў сацсетках свае відэа па нядзелях а 19:00 паводле менскага часу.