Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беларускай валютнай біржы даляр ЗША даражэе сёмыя таргі запар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На пачатку таргоў 4 ліпеня даляр ЗША вырас на 0,51 капейкі.

Цяпер курс 1 даляра ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы складае 3,0370 беларускага рубля.

Расейская валюта ўпала на 2,92 капейкі, да 3,4054 за 100 рублёў. А вось кітайскі юань расьце, ён падняўся на 1,99 капейкі да 4,1802 за 10 адзінак.

Насуперак прагнозам, даляр і эўра не «прабілі столь» у сёлетніх курсах пасьля спробы ваеннага мяцяжу ў выкананьні ПВК «Вагнэр» у Расеі. Гэта стала чыньнікам дэстабілізацыі ў таргах, паўплывала на паніжэньне расейскай і беларускай валютаў, аднак рэкорды не перакрытыя.

Максымальны курс даляр меў сёлета 16 сакавіка — 3,3195 рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG