Мэта малітвы – «стварыць купал бясьпекі» для Беларусі і спыніць пакуты людзей там, дзе ідуць войны, паведамляе БЕЛТА.
Ініцыятары заклікаюць усіх 2 ліпеня «прыйсьці ў свае храмы: цэрквы, касьцёлы, малітоўныя дамы, мячэці, сынагогі – і зьвярнуцца да Ўсявышняга з малітвай за Беларусь, з просьбай аб дабрабыце яе людзей». Тым, у каго няма магчымасьці наведаць у гэты дзень храм, прапануецца запаліць дома сьвечку.
Ініцыятыву, як паведамляецца, падтрымалі кіраўнікі асноўных рэлігійных канфэсій Беларусі, якія ўваходзяць у склад праўленьня Беларускага фонду міру, а таксама Ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцей Беларусі. Паводле інфармацыі Фонду, у ягоным складзе – прадстаўнікі 25 рэлігійных канфэсіяў.
- У сакавіку гарадзенскія ўлады прапанавалі касьцёлам у Дзень Канстытуцыі памаліцца аб «міры, прымірэньні і яднаньні народа Беларусі».
- Малітву за Беларусь напярэдадні 3 ліпеня ўлады арганізоўваюць ужо некалькі гадоў.
- З 2020 года рэпрэсіі ў Беларусі зазналі ня менш як 45 сьвятароў.
- Улады ад 2020 году забаранілі выконваць у храмах гімн «Магутны Божа».
- 2023 год абвешчаны ў Беларусі «Годам міру і стварэньня».