Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар Рады нацбясьпекі Ўкраіны: На наступным пасяджэньні будзе разгледжана пытаньне вагнэраўцаў у Беларусі


Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заяўляе, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў на наступным пасяджэньні Стаўкі разгледзець пытаньне вагнэраўцаў у Беларусі.

«Паглядзім, дзе яны апынуцца, якая іх колькасьць, якія будуць пагрозы. Калі тая колькасьць вагнэраўцаў — 8,5 тысячы — апынецца ў Беларусі (цяпер такой колькасьці няма), паглядзім, што яны там будуць рабіць. У вельмі кароткія тэрміны там разьбілі часовы лягер», — сказаў ён у эфіры ўкраінскага тэлемаратону.

Паводле яго слоў, Украіна будзе ўважліва сачыць за тым, чаму гэта адбываецца — ці для таго, каб «раздражняць Літву, Польшчу, ці каб украінскія войскі, якія стаяць на мяжы, былі ў напружаньні».

«Заўтра мы будзем вельмі ўважліва сачыць за гэтым пытаньнем. Больш за тое, прэзыдэнт даручыў разгледзець гэтае пытаньне на бліжэйшым пасяджэньні Стаўкі з улікам усёй інфармацыі, якая ёсьць у нашай выведнай супольнасьці», — дадаў Данілаў.

На фоне паведамленьняў аб верагодным прыбыцьці ў Беларусь ПВК «Вагнэра» Польшча заявіла аб умацаваньні сваёй усходняй мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG