Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 29 чэрвеня: 30 сутак за «пікет» і «экстрэмізм» у сацсетках


Абласны суд у Віцебску. Ілюстрацыйнае фота
Абласны суд у Віцебску. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна 31 траўня прысудзіла 15 дзён арышту за «пікетаваньне» ў сацсетцы «УКантакце» курʼеру Ўладзімеру Казлову. Ужо 19 чэрвеня Карабліна пакарала Ўладзіміра такім жа прысудам за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках.

З рапарту супрацоўніка ГУБАЗіК вынікае, што Казлоў на сваёй старонцы разьмясьціў фатаздымкі, на якіх ён стаіць на фоне бел-чырвона-белага колеру і з гербам «Пагоня». З гэтага судзьдзя зрабіла выснову, што ён публічна прадэманстраваў свае погляды на падзеі грамадзка-палітычнага жыцьця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пры вынясеньні рашэньня судзьдзя, у парушэньне адміністрацыйнага закону, не ўлічыла наяўнасьці ў Казлова зьмякчальных абставінаў — малалетняга сына, піша «Віцебская Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG