Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскае войска атрымала першыя танкі Abrams для дывізіі на ўсходзе краіны


Танкі Abrams. Ілюстрацыйнае фота
Танкі Abrams. Ілюстрацыйнае фота

28 чэрвеня ў польскім горадзе Шчэціне кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак узяў удзел у перадачы першай партыі танкаў M1A1 Abrams для салдат Войска Польскага.

У рамках гэтай даставы ў польскія войскі перадалі адну роту танкаў, якая складаецца з 14 машын. Плянуецца, што сёлета Польшча атрымае яшчэ дзьве роты танкаў, а ў далейшым — батальён такіх баявых машын.

«Я хацеў бы падзякаваць свайму калегу ва ўрадзе ЗША, міністру абароны ЗША Лойду Остыну. Дзякуючы падтрымцы дзяржсакратара Остына мы захавалі такія высокія тэмпы», — заявіў кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак падчас свайго выступу.

Танкі пастаўляюцца ў рамках дамовы з ЗША, падпісанай сёлета ў студзені. Яны паступяць на ўзбраеньне 18-й мэханізаванай дывізіі з штаб-кватэрай у Седльцах.

Таксама Польшча чакае пастаўкі з ЗША 250 танкаў Abrams у найноўшай вэрсіі M1A2 SEP v. 3.

Летась на падставе асобнай дамовы армія ЗША перадала 28 танкаў M1A2 SEP v.2 Abrams з інструктарамі для навучаньня польскіх экіпажаў у рамках Акадэміі ABRAMS, запушчанай у Вучэбным цэнтры Сухапутных войскаў у Познані.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG