Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве партыі прайшлі перарэгістрацыю, апазыцыйных сярод іх няма


Лідэр праўладнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якая парйшла перарэгістрацыю Мінюста. Алег Гайдукевіч. Архіўнае фота
Лідэр праўладнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якая парйшла перарэгістрацыю Мінюста. Алег Гайдукевіч. Архіўнае фота

Праўладная Камуністычная партыя Беларусі і Лібэральна-дэмакратычная партыя прайшлі перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле кіраўніка міністэрства Сяргея Хаменкі, перарэгістрацыя праведзена па выніках неабходных «праверачных мерапрыемстваў».

«Праверана як дакумэнтальная частка, так і практычнае выкананьне тых нормаў, якія прадугледжаны заканадаўствам. Гэтымі партыямі выкананы ўсе патрабаваньні, указаныя ў законе аб палітычных партыях», — заявіў міністар.


Ён адзначыў, што камуністамі і лібэрал-дэмакратамі «рэалізаваны абазначаныя ўнікальныя мэты і задачы»:

«Гэта і падтрымка канстытуцыйнага ладу, дзейнасьць гэтых партый накіравана на разьвіцьцё нашай дзяржавы і, вядома, прыцягненьне людзей у свае шэрагі».

На пачатку чэрвеня Міністэрства юстыцыі адмовілася разглядаць пытаньне аб перарэгістрацыі Беларускай партыі «Зялёныя». Палітычная структура падала дакумэнты на перарэгістрацыю бяз сьпісу сяброў 31 траўня. Неўзабаве пасьля гэтага партыя атрымала адказ, у якім зьвяртаецца ўвага на тое, што пакет дакумэнтаў няпоўны.

Апроч «зялёных», дакумэнты на перарэгістрацыю бяз сьпісу сяброў падалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» (БСДГ), Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет».

5 чэрвеня прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БСДП (Грамада), Партыі БНФ і БПЗ заклікалі спыніць дзеяньне новага закону «Аб палітычных партыях» за неадпаведнасьць дакумэнта Канстытуцыі.

14 лютага Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмене законаў у пытаньнях дзейнасьці палітычных партый і іншых грамадзкіх абʼяднаньняў». Дакумэнт узмацніў патрабаваньні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсьці працэдуру перарэгістрацыі на працягу шасьці месяцаў пасьля яго ўступленьня ў сілу.
23 лютага Хаменка выказаў думку, што колькасьць палітычных партый у Беларусі пасьля перарэгістрацыі зьменшыцца зь пятнаццаці «да трох-чатырох».
Праваабаронцы і шэраг прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў нэгатыўна расцанілі папраўкі ў закон. Яны канстатавалі, што яго прыняцьце пакіне ў Беларусі толькі праўладныя палітычныя структуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG