«Кніга „Беларусь у XXI стагодзьдзі. Паміж дыктатурай і дэмакратыяй“ — пра падзеі 2020 года ў Беларусі, якія сталі пераломным момантам для краіны, а таксама пра тое, ў ва што краіна ператварылася пасьля 2020 года. Адна з высноў кнігі — тое, што пачалося тады, немагчыма адкінуць назад. Што б не было: рэпрэсіі, катаваньні — гэта падзеі, якія зьмянілі краіну. Аднак разам з тым падзеі 2020 года — гэта адзін з самых цудоўных момантаў, які паўстаў», — распавяла тэлеканалу «Белсат» адна з аўтарак кнігі Алена Карасьцялёва.
Прадмову да кнігі напісала Сьвятлана Ціханоўская ў ліпені 2022 года.
«У дэмакратычнай Беларусі, калі акадэмікі будуць спрабаваць высьветліць, хто мы, беларусы, і адкуль мы прыйшлі, няхай гэтая кніга будзе іхным правадніком», — напісана ў прадмове.
Сама кніга складаецца з трох частак:
- «Гісторыя, ідэнтычнасьць і палітыка»;
- «Сацыяльна-эканамічныя і інстытуцыйныя ляндшафты»;
- «Аднаўленьне грамадзкай прасторы і ўмацаваньне народнасьці».
Першая частка кнігі прысьвечана аналізу гісторыі, палітыцы, гістарычнай памяці і як гэта ўсё дапамагло беларусам паўстаць у 2020 годзе. Пра рэпрэсіі беларусаў і як людзі выжывалі пад рэжымам Лукашэнкі.
Другая частка кнігі прысьвечаная сацыялягічным і юрыдычным аспэктам. У ёй закранутыя тэмы «беларускага эканамічнага цуду», эпідэміі COVID-19 у Беларусі і судовай сыстэмы краіны.
Трэцяя частка тычыцца пашырэньня запатрабаваньняў і грамадзкай прасторы, як людзі ўцягнуліся ў гэтую пратэстную плынь, як яны паўсталі як народ і як нацыя. Пра тое, як беларусы змаглі самаарганізавацца. Таксама адна з частак распавядае пра ролю жанчын у беларускай рэвалюцыі.