Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва зрабіла больш жорсткім парадак транзыту празь Беларусь і Расею


Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота
Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота

Літоўская мытня паведаміла, што з 3 ліпеня перавозчыкі некаторых тавараў, што транпартуюцца зь Літвы транзытам праз Расею і/ці Беларусь, мусяць падаваць дэклярацыю вытворцы.

Пералік, зацьверджаны Мытным дэпартамэнтам, уключае некалькі дзясяткаў тавараў, якія могуць быць выкарыстаны ў вайсковых мэтах або для павелічэньня магутнасьцяў расейскай прамысловасьці.

Такія зьмены створаны дзеля эфэктыўнага перадухіленьня магчымага абыходу міжнародных санкцый. Літоўская мытня ўжо прымяняе ўзмоцненыя меры кантролю, аднак статыстычныя дадзеныя паказваюць, што паралельны імпарт некаторых тавараў у Расею і Беларусь працягваецца, таму прымаюцца дадатковыя захады.

Літоўская мытня адзначае, што асобы, якія непасрэдна або ўскосна выконваюць мытныя фармальнасьці з названымі таварамі, павінны будуць падаць Літоўскай мытні дакумэнт. У ім вытворца тавараў, якія экспартуюцца або рээкспартуюцца, павінен указаць:

  • што ён ведае прадаўца сваіх тавараў і іх пакупніка ў трэцяй краіне,
  • што ён упэўнены ў тым, што тавары дойдуць да пакупніка ў трэцяй краіне і ня будуць перапрадавацца, перапрацоўвацца, захоўвацца або перавальвацца на іншы від транспарту ў Беларусі ці Расеі,
  • што ён ведае канцавога карыстальніка сваіх тавараў у трэцяй краіне.

Без дэклярацыі вытворцы мытня Літвы ня выпусьціць тавар за межы ЭЗ. Калі ў мытнікаў узьнікнуць сумненьні наконт інфармацыі ў дакумэнце, яны зьвяжуцца з кампэтэнтнымі органамі краіны вытворцы тавару для ўдакладненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG