Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-кнігарні дапусьцілі выцек зьвестак тысяч беларускіх кліентаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На мінулым тыдні ў некаторых онлайн-кнігарнях здарыўся выцек інфармацыі пра кліентаў, паведамляе Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных.

Пацярпелі карыстальнікі крамаў bookvoed.ru, chitai-gorod.ru, ast.ru і eksmo.ru.

Цэнтар прааналізаваў зьвесткі, якія трапілі ў адкрыты доступ, і высьветліў, што ў сеціва трапілі пэрсанальныя дадзеныя больш як 4 тысяч кліентаў гэтых крамаў зь Беларусі:

  • з онлайн-кнігарні eksmo.ru ў сеціва трапілі зьвесткі больш як 2200 карыстальнікаў зь беларускімі e-mail адрасамі;
  • з сайту chitai-gorod.ru — зьвесткі больш як 1000 карыстальнікаў зь беларускімі e-mail адрасамі;
  • з ast.ru — зьвесткі больш як 500 карыстальнікаў зь беларускімі e-mail адрасамі;
  • з bookvoed.ru — зьвесткі больш як 400 карыстальнікаў зь беларускімі e-mail адрасамі.

Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных рэкамэндуе беларускім карыстальнікам зьмяніць паролі на вышэйзгаданых сайтах або выдаліць уліковыя запісы.

  • Улетку 2022 году буйная беларуская сетка крамаў «Соседи» прызнала выцек дадзеных пакупнікоў: у сеціве былі апублікаваныя дадзеныя (мабільны нумар тэлефона, электронная пошта) асобных удзельнікаў праграмы ляяльнасьці «Купілка».
  • У кастрычніку 2022 году буйная сетка «Востраў чысьціні і смаку» праводзіла праверку па факце выцеку пэрсанальных дадзеных. Тады паведамлялі, што «зьліты» ў інтэрнэт файл зьмяшчае больш за 148 тысяч запісаў пра кліентаў рытэйлера за пэрыяд з 1 жніўня 2020 году па 31 ліпеня 2021-га.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG