Уначы ратавальнікі ліквідавалі загараньне на тэрыторыі дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Барысаве, піша прэс-служба МНС.
Пажар зьліквідавалі ў 4.22. Пацярпелых няма.
Паводле апэратыўнай інфармацыі, у выніку пажару зьнішчаны: будынак складу, піламатэрыялы аб’ёмам 100 куб.м, франтальны пагрузчык.
Работнікі МНС выратавалі вытворчы будынак з дрэваапрацоўчым абсталяваньнем, 2 франтальныя пагрузчыкі.