Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне адбыўся выбух на ракетным заводзе, 5 чалавек загінулі


У сталіцы Турэччыны Анкары 10 чэрвеня адбыўся выбух на заводзе па вытворчасьці ракет і выбуховых рэчываў.

Паводле інфармацыі Мінабароны Турэччыны, загінулі пяцёра рабочых.

Мясцовыя СМІ пішуць таксама пра «мноства пацярпелых». Як піша TRT Haber, некаторых параненых даставілі ў шпіталь у цяжкім стане. На месцы здарэньня праводзяцца выратавальныя работы.

Па факце выбуху пачалі расьсьледаваньне.

Прадпрыемства знаходзіцца ў раёне Эльмадаг удалечыні ад жылых кварталаў. Відавочцы сьцьвярджаюць, што яны спачатку пачулі гук выбуху, а потым убачылі дым над заводам. CNN паведамляе, што агонь удалося лякалізаваць.

Губэрнатар Анкары Васіп Шахін паведаміў, што выбух магла выклікаць хімічная рэакцыя пры вытворчасьці дынаміту, але афіцыйныя заявы аб прычынах здарэньня зробяць пазьней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG