Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакуль я ня бачыла ніводнага доказу, ніводнага дакумэнту». Ціханоўская пракамэнтавала канфлікт у BYPOL


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Дэмакратычная лідэрка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская назвала сытуацыю вакол аб’яднаньня BYPOL надзвычайнай.

Палітычныя рашэньні ў сувязі з канфліктам унутры арганізацыі будуць прынятыя пасьля поўнага вывучэньня сытуацыі, сказала яна тэлеканалу «Белсат». Яе відэаінтэрвію пераказвае zerkalo.io.

«Сытуацыя надзвычайная. Мы цяпер праводзім праверку па фактах, мы павінны сабраць усіх чальцоў гэтага канфлікту, так бы мовіць, і высьветліць, што там здарылася насамрэч. Бо зараз плётак будзе шмат», — заявіла Ціханоўская.

Яна таксама адказала на пытаньне аб тым, ці будзе Аляксандр Азараў адхілены ад працы ў якасьці прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту па аднаўленьні правапарадку: «Пакуль не, мы вырашым вось гэтае пытаньне па разглядзе дакумэнтацыі ў найбліжэйшы час».

«Але пакуль я ня бачыла ніводнага доказу, ніводнага дакумэнту аб нейкіх, як там кажуць, злачынствах, і такое рашэньне не магу прыняць», — сказала Ціханоўская.

Храналёгія падзей

Увечары 8 чэрвеня ў тэлеграм-канале «Мая краіна Беларусь» зьявіўся відэазварот прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў аднаўленьні правапарадку Аляксандра Азарава, які зьвяртаўся «ад імя арганізацыі ByPol».

  • Ён сказаў, што супрацоўнік ByPol Мацьвей Купрэйчык разам з групай асобаў адмовіліся праходзіць паліграф, за што былі звольненыя з арганізацыі.
  • Азараў кажа, што Купрэйчык забраў доступ да акаўнту ByPol на YouTube, а таксама ў іншых сацыяльных сетках. Азараў лічыць гэта «подлым, бо гэта ня можа лічыцца ягонай уласнасьцю паводле вызначэньня».
  • За два дні да таго, як канфлікт выйшаў у публічную прастору, Аляксандар Азараў пры дапамозе тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» пытаўся ў людзей, ці варта палітычных і грамадзкіх лідэраў праганяць праз паліграф. Ён адзначаў, што некаторыя калегі лічаць, што гэта не абавязкова.
  • Увечары 8 чэрвеня ў тэлеграм-канале ByPol зьявілася паведамленьне, там гаворыцца наступнае:

«Аляксандар Азараў ніколі ня быў заснавальнікам і кіраўніком ByPol, які паўстаў 20 кастрычніка 2020 году. Фонд ByPol быў створаны 26 траўня 2021 году ў якасьці тэхнічнага элемэнту функцыянаваньня ByPol, Азараў быў прызначаны яго прэзыдэнтам для выкананьня тэхнічных функцый».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG