Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Сальмановіч у ШЫЗА сустрэў дзень народзінаў


 Дзяніс Сальмановіч
Дзяніс Сальмановіч

Станам на 6 чэрвеня 2023 году беларускія праваабаронцы «Вясны» прызналі палітычнымі зьняволенымі 1490 чалавек. Паводле іншых праваабарончых ініцыятыў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Сальмановіча зьмясьцілі ў ШЫЗА

Дзяніс Сальмановіч — палітвязень, асуджаны на 10 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сілавікі называлі яго «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кібэрпартызанаў» і «Супраціву».

Таксама Сальмановічу прызначылі штраф у памеры 6400 рублёў. Пасьля затрыманьня яго маці і бацька былі вымушаныя пакінуць краіну. Год таму КДБ унёс Дзяніса ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

У студзені 2023 годгу Дзяніса этапавалі папраўчую калёнію № 3 у Віцьбе. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што палітвязьня змясьцілі ў штрафны ізалятар, дзе ён і правёў свой дзень народзінаў. 6 чэрвеня Дзянісу споўнілася 32 гады. Прычыны і тэрмін спагнаньня невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG