Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Ізраіля асудзілі прызначэньне Гігіна на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі


Вадзім Гігін. Архіўнае фота
Вадзім Гігін. Архіўнае фота

У справаздачы Міністэрства дыяспары аб ацэнцы антысэмітызму за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў зьнішчэньню габрэйскай памяці, падкрэсьлілі ў МЗС Ізраіля.

У МЗС Ізраіля адзначылі, што падстаў для для прызначэньня такой асобы, як Вадзім Гігін, на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі няма:

«У сьвятле яго антысэміцкіх заяў і адмаўленьні Галакосту з розных нагодаў у мінулым, у справаздачы Міністэрства дыяспары аб ацэнцы антысэмітызму за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў зьнішчэньню габрэйскай памяці, якая зьяўляецца неад’емнай часткай памяці аб Галакосьце», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Ізраіля Ліёра Хаята.

Хто такі Вадзім Гігін

  • Вадзім Гігін — былы дэкан факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ, старшыня праўленьня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства „Веды“».
  • Быў галоўным рэдактарам праўладнага часопісу «Беларуская думка».
  • Вядомы сваёй прарасейскай пазыцыяй, заклікамі да падтрымкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне. Шматразова наведваў Маскву дзеля ўдзелу ў прапагандысцкім шоў Уладзіміра Салаўёва.
  • На тэлевізіі Гігін неаднаразова казаў аб тым, што Ўкраіна рыхтавала ў Беларусі тэракты і правакацыі, але не прывёў ніякіх доказаў сваім словам. Таксама прапагандыст прапаноўваў беларусам, якія абураюцца, што ня могуць за мяжой паўдзельнічаць у галасаваньні, прыехаць на радзіму. «Прыяжджай у Беларусь і галасуй. Ну можа затрымаесься на 3-5 гадоў», — жартаваў ён, намякаючы на крымінальны перасьлед.
  • Летась 20 кастрычніка Ўкраіна ўвяла супраць Гігіна пэрсанальныя санкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG