Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ паабяцала тэрміновую дапамогу пацярпелым ад прарыву дамбы Кахоўскай ГЭС


Эвакуацыя жыхароў падтопленых населеных пунктаў на Херсоншчыне, Украіна
Эвакуацыя жыхароў падтопленых населеных пунктаў на Херсоншчыне, Украіна

Генэральны сакратар Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Гебрэесус папярэдзіў аб верагоднасьці нэгатыўнага ўплыву разьліву Дняпра на сыстэмы водазабесьпячэньня, санітарыі і аховы здароўя ў рэгіёне.

Сусьветная арганізацыя здароўя даставіла прадметы першай неабходнасьці для жыхароў раёнаў, якія пацярпелі ад затапленьня. Генсакратар САЗ Тэдрас Гебрэесус папярэдзіў аб верагоднасьці нэгатыўнага ўплыву разьліву Дняпра на сыстэмы водазабесьпячэньня, санітарыі і аховы здароўя ў рэгіёне.

Спэцыялісты САЗ выявілі ў раёнах бедзтва ўзбуджальнік халеры, паведамляе Reuters. Супрацоўнік аддзела хуткага рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі Тэрэза Закарыя запэўніла, што пры найгоршым разьвіцьці падзей украінскія ўлады ў супрацоўніцтве з САЗ хутка забясьпечаць імпарт неабходных вакцын.

Дырэктар САЗ па надзвычайных сытуацыях Майк Раян сказаў, што арганізацыя прапанавала дапамогу і раёнам, якія знаходзяцца пад кантролем Расеі.

«Мы будзем рады атрымаць доступ у гэтыя раёны і магчымасьць сачыць за станам здароўя жыхароў», — заявіў Раян.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі востра раскрытыкаваў міжнародныя гуманітарныя арганізацыі за адсутнасьць тэрміновай дапамогі жыхарам Украіны, якія апынуліся ва ўмовах бедзтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG