Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын загадаў змагацца з самагубствамі як «здрадай сацыялізму», — Радыё Свабодная Азія


Кім Чэн Ын (справа)
Кім Чэн Ын (справа)

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выдаў сакрэтны загад мясцовым уладам аб перадухіленьні самазабойстваў.

Статыстычныя дадзеныя паказваюць рэзкі рост колькасьці самагубстваў. Пра гэта «Радыё Свабодная Азія» (RFA) паведамілі ўрадавыя чыноўнікі КНДР.

Нягледзячы на тое, што RFA не змагло пацьвердзіць інфармацыю сваіх крыніцаў у КНДР, нацыянальная выведная служба Паўднёвай Карэі паведаміла ў канцы траўня, што колькасьць самагубстваў у Паўночнай Карэі вырасла прыкладна на 40% у параўнаньні зь мінулым годам.

Кім у сваім сакрэтным загадзе вызначыў самагубства як «акт здрады сацыялізму» і загадаў мясцовым уладам прыняць прэвэнтыўныя меры.

Канфідэнцыйны загад быў дадзены на экстраных сустрэчах у кожнай правінцыі, паведаміў Карэйскай службе RFA прадстаўнік паўночна-ўсходняй правінцыі Паўночны Хамгён.

Статыстыка, прадстаўленая на сустрэчы ў Паўночным Хамгёне, паказала, што сёлета ў рэгіёне было зарэгістравана 35 самагубстваў, прычым большасьць выпадкаў тычылася сумесных суіцыдаў цэлымі сем’ямі.

«Нягледзячы на палітыку перадухіленьня самазабойстваў, ратыфікаваную генэральным сакратаром, чыноўнікі не змаглі знайсьці адпаведнае рашэньне, — паведаміла RFA на ўмовах ананімнасьць крыніца з правінцыі Янгандо. — Большасьць суіцыдаў былі выкліканыя моцнай галечай і голадам, таму ніхто ня можа прыдумаць контразахады проста зараз».

На сустрэчы падрабязна апісалі некалькі шакавальных выпадкаў, па словах чыноўніка.

«У горадзе Хесан 10-гадовы хлопчык жыў са сваёй бабуляй пасьля таго, як яго бацькі памерлі ад голаду, але яны скончылі жыцьцё, зьеўшы пацучыны яд», — сказаў ён.

«Сямейнае самагубства — гэта апошні акт непадпарадкаваньня безнадзейнай сыстэме», — сказаў ён.

У загадзе Кім Чэн Ына падкрэсьлівалася, што мясцовыя чыноўнікі павінны ўзяць на сябе адказнасьць за перадухіленьне самагубстваў на кіраванай імі тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG