Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белаграпрамбанк» перавёў валютныя карткі з даляра на юань


«Белаграпрамбанк», адно з аддзяленьняў у Менску
«Белаграпрамбанк», адно з аддзяленьняў у Менску

Адзін з галоўных банкаў Беларусі перайшоў на кітайскую валюту ў міжнародных разьліках.

З 8 чэрвеня на кітайскую валюту ў разьліках па картках міжнароднай сыстэмы Mastercard перайшоў «Белаграпрамбанк».

Пры аплаце ў Эўразьвязе, напрыклад, валюту спачатку пералічваць з эўра ў юані, а затым у беларускія рублі.

У юані будуць пералічвацца плацяжы як у апэрацыях за межамі краіны, у тым ліку ў інтэрнэт-крамах, так і ў Беларусі, калі аплата ідзе праз іншыя банкі ў замежнай валюце.

У пачатку красавіка аб замене валюты разьлікаў па картках Mastercard паведамілі «Альфа Банк», «БНБ Банк», «Белгазпрамбанк» і «Статус Банк».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG