Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расейскі добраахвотніцкі корпус» заявіў пра поўны кантроль над вёскай у Белгарадзкай вобласьці


Меркаваныя байцы «Расейскага добраахвотніцкага корпусу».
Меркаваныя байцы «Расейскага добраахвотніцкага корпусу».

Прадстаўнікі расейскіх уладаў «ня могуць увайсьці» у вёску Новая Тавалжанка, якая ўжо некалькі дзён знаходзіцца пад абстрэламі, паведаміў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі Вячаслаў Гладкоў.

«Сёньня мы пакуль туды ўвайсьці ня можам, ведаючы, што каля 100 чалавек там знаходзілася. Спадзяюся, як толькі сытуацыя зьменіцца, мы зможам вярнуцца да таго, каб пераканаць людзей пакінуць населены пункт», — заявіў ён.

Пры гэтым чыноўнік не ўдакладніў, чаму ўлады «ня могуць» увайсьці на тэрыторыю вёскі.

У сваю чаргу, у «Расейскім добраахвотніцкім корпусе» (РДК) заявілі, што байцы падразьдзяленьня працягваюць кантраляваць Новую Тавалжанку.

«Хачу нагадаць усім грамадзянам Расеі, што гэта не нейкая маленькая закінутая вёска — населены пункт у пяць тысяч чалавек. Цяпер ён пусты, тут знаходзяцца толькі байцы „Расейскага добраахвотніцкага корпусу “. Іншай улады ў гэтым рэгіёне няма», — заявіў прадстаўнік РДК.

Ён таксама зазначыў, што «калі спадар Гладкоў ня можа кантраляваць сваю падшэфную тэрыторыю», то байцы РДК будуць размаўляць «толькі зь яго кіраўнікамі, якія знаходзяцца ў Маскве».

У мінулыя выходныя і ў панядзелак 5 чэрвеня ў Белгарадзкай вобласьці Расеі ішлі баі. Увечары 4 чэрвеня Мінабароны Расеі абвясьціла, што падразьдзяленьні прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы Заходняй вайсковай акругі і памежнікі здолелі спыніць спробу «дывэрсійна-разьведвальнай групы» пераправіцца празь раку ў раёне населенага пункта Новая Тавалжанка Белгарадзкай вобласці.

«Расейскі добраахвотніцкі корпус» і легіён «Свабода Расеі», у сваю чаргу, апублікавалі некалькі ролікаў, у якіх гаворыцца аб захопе аб’ектаў у Шэбэкіне і суседняй Новай Тавалжанцы і ўзяцьці палонных, якіх яны прапанавалі перадаць губэрнатару рэгіёну, калі ён прыедзе на прызначаную сустрэчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG