Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 гадоў калёніі прысудзілі берасьцейскаму айцішніку, які перадаваў зьвесткі ў «Чорную кнігу Беларусі»


Павал Петручэня. Архіўнае фота
Павал Петручэня. Архіўнае фота

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Берасьцейскі абласны суд завяршыў разгляд крымінальнай справы супрацоўніка IT-кампаніі Паўла Петручэні.

Яго абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Сянько, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Аляксандар Богуш. Палітвязьню прысудзілі шэсьць гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Паўла Петручэню затрымалі 13 сьнежня 2022 году. Пазьней Берасьцейскае тэлебачаньне паказала відэарэпартаж, зь якога вынікала, што Павал у 2013–2018 гадах працаваў у Дэпартамэнце аховы Берасьцейскай вобласьці і атрымаў доступ да асабістых зьвестак супрацоўнікаў, а ў 2020 годзе перадаў зьвесткі пра як найменей 39 супрацоўнікаў у «Чорную кнігу Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG