Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: 15 сутак за беларускі і ўкраінскі нацыянальныя сьцягі ў аўтамабілі


Украінскі і беларускі нацянальны сьцягі на даху дома ў Гомлі. Архіўнае фота
Украінскі і беларускі нацянальны сьцягі на даху дома ў Гомлі. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Магілёўскага бізнэсоўца Ўладзімера Тычынскага арыштавалі на 15 сутак за ўкраінскі і беларускі нацыянальны сьцягі ў аўтамабілі. У сюжэце магілёўскага каналу «Беларусь 4» сказалі, што ён нібыта «быў прыхільнікам укра-нацысцкіх фармаваньняў», а таксама «езьдзіў з украінскай нацыяналістычнай сымболікай у сваім аўто», паведамляюць праваабаронцы. Пад апошнім маецца на ўвазе дзяржаўны сьцяг Украіны.

Як адзначае MAYDAY, у канцы мінулага тыдня над Уладзімерам адбыўся судовы працэс, які ня быў адлюстраваны ні ў папяровым раскладзе ў будынку суда, ні ў электронным раскладзе. Ёсьць інфармацыя, што яго арыштавалі на 15 сутак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG