Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН паспрабавалі палічыць, колькі чалавек выехала з Украіны пасьля пачатку вайны і колькі вярнулася


Першыя дня вайны. Уцекачы з Украіны. Ілюстрацыйнае фота.
Першыя дня вайны. Уцекачы з Украіны. Ілюстрацыйнае фота.

Колькасьць уцекачоў, якія выехалі з Украіны пасьля пачатку вайны, можа перавышаць адзнаку ў 21, 9 млн чалавек.

Гэта вынікае са зьвестак Агенцтва ААН па справах уцекачоў, піша Zerkalo.

Паводле дадзеных на 23 траўня, колькасьць перасячэньняў мяжы Ўкраіны на выезд з краіны пасьля пачатку вайны дасягнула 21 млн 924, 3 тыс. У ААН удакладняюць, што гаворка не аб асобных людзях, а ў цэлым аб перамяшчэньнях праз мяжу. Гэта значыць, адзін і той жа чалавек мог выехаць, затым заехаць назад у краіну, а праз нейкі час зноў адправіцца за межы Ўкраіны.

Большасьць уцекачоў адправіліся ў Польшчу, а ўжо адтуль некаторыя зь іх зьехалі ў іншыя краіны.

Як паведамляе Памежны камітэт Беларусі, у краіну з пачатку вайны прыбыло больш крыху больш за 99,3 тыс. грамадзян Украіны.

Па дадзеных ААН, з 28 лютага мінулага года (дадзеныя ўлічваюцца з гэтай даты) ва Ўкраіну вярнулася з-за мяжы 13 мільёнаў 60 тысяч чалавек, па стане на 23 траўня. У ААН таксама ўдакладняюць, што размова не пра асобных людзей, а пра колькасьць перамяшчэньняў празь мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG