Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон і Шольц заклікалі правесьці новыя выбары ў рэгіёнах Косава, населеных пераважна этнічнымі сэрбамі


Пратэсты ў Косаве, 29 траўня 2023
Пратэсты ў Косаве, 29 траўня 2023

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на сустрэчы кіраўнікоў эўрапейскіх краін у Кішынёве заклікалі ўрад Косава тэрмінова правесьці новыя муніцыпальныя выбары.

Папярэднія выбары былі байкатаваныя этнічнымі сэрбамі, якія жывуць у часткова прызнанай дзяржаве. Прэм’ер-міністар Косава Альбін Курці заявіў, што ён ня супраць гэтай прапановы.

Прапанова тычыцца перавыбараў у паўночнай частцы Косава, дзе этнічныя сэрбы складаюць большасьць насельніцтва. Пасьля муніцыпальных выбараў, якія прайшлі ў красавіку, там адбываюцца масавыя пратэсты. Мясцовыя жыхары спрабуюць блякаваць нядаўна абраным службовым асобам праход у муніцыпальныя будынкі. Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, падчас беспарадкаў падпалілі некалькі аўтамабіляў. Паліцыя ўжывала сьлезацечны газ.

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч паведаміў, што прывёў войска «ў стан падвышанай гатоўнасьці» і распарадзіўся тэрмінова перакінуць сэрбскія войскі да мяжы з Косавам.

Паводле інфармацыі выданьня Politico, прэмʼер-міністар Косава Курці заявіў, што гатовы да арганізацыі новых муніцыпальных выбараў. Ён таксама заклікаў Бялград прыкласьці ўсе намаганьні, каб не дапусьціць эскаляцыі канфлікту і гарантаваць бясьпеку будучых выбараў. Адказнасьць за беспарадкі Курці ўскладае на Сэрбію.

Прэзыдэнт Сэрбіі Вучыч, са свайго боку, 29 траўня зьвярнуўся да нацыі і ўсклаў адказнасьць за беспарадкі асабіста на Курці і на NATO, якое, на думку Вучыча, маніпулюе ўрадам Косава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG