Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальніка цэху «Гомсельмашу» судзяць за здраду дзяржаве. На прэзыдэнцкіх выбарах ён быў намесьнікам старшыні камісіі


Будынак «Гомсельмашу», архіўнае фота
Будынак «Гомсельмашу», архіўнае фота

Начальніка цэха гомельскага прадпрыемства «Гомсельмаш» судзяць паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве (артыкул 356 Крымінальнага кодэксу), расказаў пракурор Гомля Юры Булынка на сустрэчы з працоўнымі «Гомсельмашу».

Булынка не назваў імя падсуднага, аднак выданьне «Медиазона» знайшла ў раскладзе Гомельскага абласнога суду закрытае судовае паседжаньне 7 чэрвеня, на якім будуць разглядаць справу Ўладзіслава Дзьмітрыевіча Пудзяка паводле таго ж самага артыкулу.

Поўны цёзка Пудзяка ў 2017 годзе быў намесьнікам старшыні камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га скліканьня на ўчастку № 25 Чыгуначнага раёну Гомля. На парлямэнцкіх выбарах 2019 году ён быў намесьнікам старшыні камісіі ўчастку № 20. У 2020 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах ён быў намесьнікам старшыні на тым самым участку.

У сьнежні 2022 году поўны цёзка Пудзяка аглядаў прадмет гандлю, грузавы аўтакран, які прадпрыемства «Гомсельмаш» прадавала як уласьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG