Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: апошні горад Беларусі атрымаў магдэбурскае права


Браслаў на старым фатаздымку
Браслаў на старым фатаздымку

Падзеі 2 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 чэрвеня 1792 году Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне.

Дзень у гісторыі

1953 — адбылася каранацыя Лізаветы ІІ, якая стала каралевай Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

1962 — у Новачаркаску (СССР) расстралялі дэманстрацыю рабочых супраць падвышэньня цэнаў.

1979 — папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчу, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.

У гэты дзень нарадзіліся

1740 маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік і філёзаф.

1857Карл Адольф Гелеруп, дацкі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў 1917 годзе.

1926 Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

1941 Чарлі Ўотс, бубнач The Rolling Stones.

1942Эдуард Малафееў, футбольны трэнэр.

Эдуард Малафееў, 2016 год
Эдуард Малафееў, 2016 год

У памяці

1863 — пакараны сьмерцю Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1882 — памёр Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG