Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская сям’я на BMW пратараніла шлягбаўм на памежным пераходзе ў Тарэспалі, каб трапіць у Беларусь

Памежны пераход Польшча — Кузьніца. Ілюстрацыйнае фота
Памежны пераход Польшча — Кузьніца. Ілюстрацыйнае фота

Жанчыне з траімі дзецьмі ўдалося перасячы мяжу і трапіць у Беларусь. Мужчыну арыштавалі.

А 7-й раніцы 30 траўня да польскіх памежнікаў падʼехаў BMW са швэдзкімі нумарамі. Унутры знаходзіліся двое дарослых — мужчына і жанчына. Яны грамадзяне Расеі. Пару суправаджалі трое дзяцей, адно дзіця было з расейскім пашпартам, двое — са швэдзкім.

Калі памежнік забраў пашпарты для агляду, BMW памчаўся ў беларускім кірунку, піша выданьне RMF FM. Аўтамабіль пратараніў барʼеры і праехаў праз разгорнутыя шыпавыя палосы.

Машына спынілася пасярод памежнага моста. Жанчыне зь дзецьмі ўдалося перасячы мяжу і трапіць у Беларусь. Мужчыну схапілі. Ён будзе несьці адказнасьць за спробу перасячэньня мяжы сілай і нанесеную шкоду.

Як удалося высьветліць RMF FM, дваім дзецям, якіх везла расейская пара, забаронена пакідаць Швэцыю.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG